Профилактическая акция МЧС

PDFПечатьE-mail

Каб трагедыя не паўтарылася

Трагедыя ў Кемерава, калі на пажары ў адным з гандлёвых цэнтраў загінулі дзесяткі чалавек (у тым ліку – дзеці), не пакінула раўнадушным нікога. Каб такое не паўтарылася ў нашай краіне, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС праверыць ўсе падобныя аб’екты ў Беларусі. Закранулі праверкі і Маладзечаншчыну.
На гэтым тыдні інспектары нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі гандлёвыя цэнтры горада і раёна. У час рэйдаў у першую чаргу правяралася спраўнасць сістэм пажаратушэння і аварыйнай сігналізацыі, шляхі эвакуацыі людзей. Ратавальнікаў цікавіла, ці ведае персанал і адміністрацыя, як дзейнічаць пры надзвычайнай сітуацыі. Наведвальнікам раздаваліся буклеты, брашуры і лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку, тлумачылася, што трэба рабіць пры ўзгаранні ў месцах масавага знаходжання людзей.   
Важным момантам была і практычная адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару. Такія трэніроўкі адбыліся сёння ў гандлёвых цэнтрах «Спадарожнік» “ Янкі Купалы,130”.
Згодна з першай легендай, узгаранне адбылося на чацвёртым паверсе будынка цэнтра «Спадарожнік». У пэўны момант уключылася трывожная сігналізацыя. Персанал і наведвальнікі ўсяго за некалькі мінут пакінулі гандлёвыя памяшканні. Эвакуацыя праходзіла праз асноўны і запасныя выхады.
Яшчэ некалькі імгненняў – і да гандлёвага цэнтра пад'ехала ратавальная тэхніка. Таксама хутка прыбылі медыкі, газавая служба і міліцыя. Дзеянні ўсіх службаў каардынуе аператыўны штаб. І вось «ачаг ўзгарання» лакалізаваны. Супрацоўнікі МНС выводзяць умоўную пацярпелую.
Вучэнні завяршаюцца. Персаналу дазваляецца вярнуцца на рабочыя месцы. Гандлёвыя залы зноў запаўняюць пакупнікі.
- У вучэннях было задзейнічана 6 адзінак ратавальнай тэхнікі і 25 супрацоўнікаў МНС, - адзначыў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец. – Трэніроўка паказала, што адміністрацыя і персанал суб'екта гандлю, а таксама падраздзяленні МНС і супрацоўнікі іншых службаў з пастаўленымі задачамі справіліся годна. Падобная прафілактычная работа будзе праводзіцца і надалей.
Увага! Маладзечанскі гаррайаддзел па НС нагадвае асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі ў гандлёвых памяшканнях:
- нельга загрувашчваць праходы, выхады, дзверы на шляхах эвакуацыі, ставіць ля іх выставачныя стэнды, гандлёвыя латкі, мэблю, кветкі, расліны і іншае;
- забараняецца рабіць на шляхах эвакуацыі імітацыю дзвярэй і турнікеты, размяшчаць пад маршамі эвакуацыйных лесвічных клетак гаручыя матэрыялы і абуладкоўваць розныя памяшканні;
- колькасць сродкаў пажаратушэння павінна адпавядаць нарматыву, а іх спраўнасць перыядычна правярацца;
- сістэмы пажарнай аўтаматыкі неабходна падтрымліваць у спраўным стане;
- кіраўнік і службовыя асобы суб’екта гаспадарання абавязаныя забяспечыць кантроль і выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб’екце.



 

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@yandex.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color