Дзеці пад пастаянным кантролем дарослых – так павінна быць

PDFПечатьE-mail

Дзеці – гэта не толькі наша будучыня, але і наша сучаснасць. Менавіта сення мы павінны зрабіць усё для таго, каб яны мелі магчымасць вырасці прыстасаванымі парой да  жорсткага свету. Залішнія клопат і агароджа ад рэальнасці толькі шкодзяць падрастаючаму пакаленню. Хлопчыкі і дзяўчынкі павінны ведаць аб магчымых небяспеках, каб пазбегнуць іх.

Хто, як не бацькі, павінны клапаціцца пра тое, каб дзеці не толькі добра засвойвалі ўсе тыя веды, якія дае школа, але і прывучаліся да парадку, дысцыпліне, каб яны выконвалі нормы жыцця нашага грамадства. Што датычыцца пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, то ў гэтых пытаннях на дапамогу бацькам прыходзяць работнікі МНС.

Супрацоўнікі Маладзечанскага ГРАНС у рамках першага этапа акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” адзінаццатага мая наведалі дзіцячы забаўляльны цэнтр “Джунглі”, тарговы цэнтр “Спутнік”.

Мерапрыемства ўключала ў сабе прафілактычную размову па асновам бяспекі жыццядзейнасці, праводзіліся тематычныя конкурсы, розныя выпрабаванні. Бацькам і дзецям распавядалі пра цікавы, навучальны часопіс “Юны выратавальнік”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах. Работнікі МНС расказалі дзецям, а таксама іх бацькам, шмат цікавага і палезнага. Атрымалі адказы на пытанні пра пажарную бяспеку і абяцанне выконваць гэтыя правілы.

Усім удзельнікам мерапрыемстваў падавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Бацькі атрымоўвалі ў падарунак аўтаномныя пажарныя абвяшчальнікі, а дзеці цікавыя навучальныя размалёўкі “Цудоўная кніга”. Спадзяёмся, што мамы і таты будуць выконваць усе парады выратавальнікаў.

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@yandex.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color