Салюты и фейерверки в радость

PDFПечатьE-mail

Усе мы разумеем, что Новы год без фейерверка нельга сабе ўявіць. Мноства рознакаляровых агеньчыкаў прыносіць у нашыя сэрцы радасць і захапленне. На жаль, не заўжды. Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, якія не маюць сертыфікату, а таксама небяспечнае карыстанне імі, вядуць да трагічных вынікаў.

Чацьвёртага снежня ў рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” прайшла сустрэча супрацоўнікаў Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях з наведвальнікамі Рэспубліканскага санаторыя для інвалідаў-калясачнікаў і людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата “Вяжуці”.

Асноўная тэма сустрэчы – як прадухіліць небяспеку і не стаць ахвярай надзвычайнага здарэння ад  выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Былі прыведзены трагічныя прыклады па прычыне неправільнага карыстання петардамі і салютамі.

Таксама вялікая ўвага датычылася правілаў паводзін на лёдзе. Фільм на гэту тэму навучыў прысутных як дзейнічаць, калі ты праваліўся пад лёд, альбо аказаўся сведкам такога здарэння.

Самай цікавай часткай мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня “Дзе логіка?” на пажарны лад. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі буклеты “Бяспечны Новы год!”. Спадзяемся такім ён і будзе для жыхароў нашай краіны.

Наши контакты

Адрес: 222320, Минская область,

Молодечненский район,

д.Красное, ул. 1 Мая, д.24

Телефон: (017 67) 96 1 57

E-mail:

krasnoesh@yandex.by

Свяжитесь с нами

Joomla Templates and Joomla Extensions by ZooTemplate.Com
Body
Background Color
Top
Background Color
Text Color
Link Color
Background Image
Bottom
Background Color
Text Color
Link Color